Вайна ва Украіне. Што здарылася за ноч?

Сумская вобласць найбольш замініраваная ва Украіне: больш за 47% яе тэрыторыі замініравана, паведаміў кіраўнік украінскага МУС Дзяніс Манастырскі.

photo_2022_08_09_12_37_12.jpg

Уначы ў захопленым Херсоне рускія войскі зладзілі ператрусы і затрыманні ў "лепшых традыцыях" 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Пра гэта паведамляе першы намеснік кіраўніка Херсонскага аблсавета Юрый Сабалеўскі: "Ноч на Херсоншчыне прайшла неспакойна. Акрамя паветранай трывогі і паведамленняў аб выбухах у раёне Новай Кахоўкі, у самым Херсоне ёсць інфармацыя аб тым, што оркі зноў правялі серыю начных ператрусаў/затрыманняў. Усё ў лепшых традыцыях 30-х гадоў СССР. Для людзей значна страшнейшыя не гукі прылётаў, калі працуюць УСУ, а шум матора ваеннага “Урала”, лаянка з рускім акцэнтам у сябе ў двары і думкі, за кім прыехалі гэтым разам. Трымайцеся, сябры!"

Расіяне ноччу нанеслі ракетныя ўдары па Харкаву, пашкоджана навучальная ўстанова ў Слабодскім раёне. За мінулыя суткі рускія войскі абстрэльвалі таксама Чугуеўскі, Харкаўскі, Ізюмскі і Лазоўскай раёны. Адзін чалавек загінуў, чацвёра параненыя. Таксама ў Купянскім раёне трактарыст падарваўся на міне.

У Данецкай вобласці за суткі ў выніку баявых дзеянняў загінулі сямёра мірных жыхароў: трое ў Бахмуте, двое ў Курахава, па адным у Мар'інцы і Аўдзееўцы. Яшчэ 14 чалавек параненыя.

У выніку абстрэлаў гарадскога пасёлку ў Мікалаеўскай вобласці загінуў адзін чалавек, паведаміў кіраўнік АВА Віталь кім. Раніцай у выніку абстрэлу Карабельнага раёна Мікалаева ўзнік пажар у жылым доме, пацярпелых няма.

Мэр Краматорска Аляксандр Ганчарэнка паведаміў пра 11 ракетных ударах па горадзе гэтай ноччу. Разбураныя дамы ў прыватным сектары.

У Марганцы Днепрапятроўскай вобласці ў выніку начных абстрэлаў пацярпелі тры чалавекі, двое з іх у бальніцы. Сярод шпіталізаваных 12-гадовы хлопчык.

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) мяркуе, што расійская 64-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада 35-й агульнавайсковай арміі, верагодна, была знішчаная ў баі ў рамках спробаў Крамля схаваць ваенныя злачынствы, учыненыя ёю ў Кіеўскай вобласці. Раней журналісты паведамлялі, што амаль усе вайскоўцы гэтай брыгады загінулі.

У выніку наступу ў кірунку Горлаўка-Зайцава расійская армія мае частковы поспех. Таксама аднавілі наступ на сяло Кадэма Бахмуцкага раёна, паведамляе Генштаб у ранішняй зводцы.