Вайсковы эксперт пра расійскую прапаганду: Ейск выдаюць за Херсон, Падмаскоўе — за Кіеў
Пуцін марыць правесці парад перамогі ў разбураным украінскім горадзе Марыупалі. Але як паказаць горад у руінах ад «вызвалення»?
Набліжаецца сакральная дата для расійскага кіраўніцтва
— дзень перамогі над нямецкім фашызмам 9 траўня. Шмат хто кажа пра тое, што ў гэты
дзень Пуцін марыць правесці парад перамогі ў захопленым украінскім горадзе
Марыупалі.
Аднак горад цалкам разбураны, там не засталося практычна цэлых будынкаў. Як расіяне пакажуць такую карцінку свайму народу?
На думку ўкраінскага ваеннага эксперта Алега Жданава, расійская прапаганда мае на гэта адказ.
— Для расійскай прапаганды няма ніякіх праблем. Учора паказалі, як наладжваецца жыццё ў Херсоне. У сюжэце прапаганды на самай справе быў расійскі горад Ейск. Могуць зрабіць тое ж самае. Дарэчы, тыдні два таму была інфармацыя, што ў Падмаскоўі на здымачных пляцоўках будуюць дэкарацыі Храшчаціка (вуліца ў Кіеве. — Рэд.).
Паводле Польскага Радыё