Вялікабрытанія пашырае дапамогу ў расследаванні ваенных злачынстваў ва Украіне

Урад Вялікабрытаніі аказаў дадатковую дапамогу Міжнароднаму крымінальнаму суду, які расследуе ваенныя злачынствы ва Украіне.

haaha.jpeg


Пра гэта гаворыцца ў заяве брытанскага ўрада.
Раней у гэтым годзе Вялікабрытанія вылучыла 1 мільён фунтаў стэрлінгаў на падтрымку МКС і зараз скіроўвае ва Украіну спецыяльную юрыдычную і паліцэйскую групу.

У склад брытанскай каманды ўвойдуць: спецыяльны афіцэр брытанскай паліцыі, які базуецца ў Гаазе для хуткага абмену інфармацыяй паміж Вялікабрытаніяй і МКС; сем брытанскіх юрыстаў з досведам працы ў міжнародным крымінальным праве. Яны дапамогуць працаваць з доказамі, якія потым будуць прадстаўлены ў судзе; два супрацоўнікі паліцыі з досведам збору выведвальнай інфармацыі з агульнадасяжных крыніц інфармацыі.Акрамя таго, пакет дапамогі ўключае бягучы аналіз абароны і маніторынг падзей ва Украіне, а таксама навучанне ўкраінскай паліцыі па расследаванні ваенных злачынстваў. Навучанне будзе праводзіцца ад імя МКС у супрацоўніцтве з нарвежскай паліцыяй.
Таксама 6 чэрвеня прэм'ер-міністр Борыс Джонсан заявіў, што Вялікабрытанія перадасць рэактыўныя сістэмы залпавага агню Узброеным сілам Украіны для эфектыўнага супрацьстаяння Расеі.
Генеральны пракурор Ірына Венедыктава паведаміла, што ўкраінскія праваахоўныя органы ўжо расследуюць 15 тысяч спраў аб ваенных злачынствах, якія былі распачатыя з пачатку вайны. Ужо ўстаноўлена каля 600 падазраваных, 80 з іх ужо знаходзяцца пад крымінальным пераследам. Падазраваныя — вышэйшыя ваенныя і палітычныя кіраўнікі, агенты расейскай прапаганды і інш.
Міжнародны крымінальны суд таксама расследуе ваенныя злачынствы. Пракурор Карым Хан прыбыў у Кіеў у сакавіку і наведаў Бучу пасля дэакупацыі ў пачатку красавіка.