З Херсонскай вобласці Украіны з'ехала 50% насельніцтва
Херсонскую вобласць пакінула палова насельніцтва. Але ўжо 10 дзён вайскоўцы РФ не даюць людзям пакінуць рэгіён і выехаць у бок, падкантрольны Украіне.
Херсонскую вобласць пакінула палова насельніцтва. Але ўжо 10 дзён вайскоўцы РФ не даюць людзям пакінуць рэгіён і выехаць у бок, падкантрольны Украіне, піша korrespondent.net.
Тэрыторыю Херсоншчыны пакінула 50% насельніцтва. Пра гэта заявіў кіраўнік Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Генадзь Лагута ў эфіры тэлемарафона.
"Цяпер, напэўна, палова вобласці, каля 50% Херсонскай вобласці, ужо з'ехала, таму што людзі не хочуць жыць у акупацыі і з акупантамі. Яны хочуць з'ехаць як мага хутчэй. Яны пакідаць дамы, бізнес. Яны пакідаюць усё. Усё больш і больш людзей не хочуць жыць у акупацыі. Акупанты і калабаранты не выпускаюць людзей, каб было з кім "працаваць", — адзначыў ён.
Са слоў Лагуты, ужо 10 дзён вайскоўцы РФ не даюць людзям пакінуць рэгіён і выехаць у бок, падкантрольны Украіне.