Забіраюць нават шахцёраў. РФ грабе ў войска мужчын з нядаўна захопленых гарадоў

Расіяне кідаюць на вайну мужчын з нядаўна захопленых украінскіх гарадоў, нават шахцёраў, якіх папросту няма кім замяніць.

Ілюстрацыйнае фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Ілюстрацыйнае фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Расійская армія мае значныя страты сярод салдат, таму папаўняе сваю пяхоту жыхарамі нядаўна захопленых гарадоў і вёсак, мабілізуюць нават незаменных шахцёраў. Сёння раніцай украінскі бок паведаміў пра 41,5 тысячы забітых расійскіх вайскоўцаў

Пра гэта распавёў журналістам украінскай РБК кіраўнік Луганскай АВА Сяргей Гайдай:

— Яны не лічаць страты, таму што пераважна гінуць жыхары акупаваных тэрыторый. Расіянам яны не патрэбныя на будучыню, таму што ўжо восем гадоў насельніцтва "ЛНР" з'яўляецца абузай для бюджэту РФ. Цяпер гэтыя фінансавыя страты мужчыны і адпрацоўваюць.

На акупаваных у 2014 годзе тэрыторыях ужо мабілізавалі ўсіх, каго можна. Цяпер забіраюць нават незаменных шахцёраў, — распавёў Гайдай. І дадаў: — Пакутуюць тыя, хто не паспеў эвакуявацца ў бяспечныя рэгіёны Украіны. Іх накіроўваюць у ваенкаматы супраць волі…

Імі і папаўняецца склад штурмавых груп, якія УСУ рэгулярна абясшкоджваюць, — адзначыў Сяргей Гайдай