Зяленскі заклікаў «забяспечыць паразу тыраніі»

Зяленскі быў прызнаны самым уплывовым чалавекам свету па версіі Time. Цяпер украінскі прэзідэнт выступіў на Time 100 Gala — і заклікаў свет выкарыстоўваць сваю сілу для завяршэння вайны.

zjalenski_8.jpg

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў відэазвароце на Time 100 Gala заклікаў свет "забяспечыць паразу тыраніі". Выступленне кіраўніка Украіны апублікавала яго прэс-служба ў чацвер, 9 чэрвеня.

"Прыйшоў час быць уплывовымі на 100 працэнтаў. Мы можам забяспечыць паразу тыраніі. Мы можам надзейна абараніць свабоду, спыніць шантаж, які прымяняе чалавек, якому наогул не месца ў нашым спісе. Калі мы гэта можам, — значыць, мы павінны гэта зрабіць, таму што ўплыў абавязвае", — сказаў ён.

Зяленскі таксама распавёў аб ваенных злачынствах Расіі ў Украіне.

"Расійская армія абстрэльвае нашы гарады з артылерыі, авіяцыі. У спісе дзяцей, забітых расійскім ударамі пасля 24 лютага, больш за 260 прозвішчаў. Калі гэтаму прыйдзе канец? На самай справе, гэта ключавое пытанне. Чаму на яго да гэтага часу няма адказу? Можа, мы нешта ўпускаем у нашай сапраўднай сіле? Можа, не карыстаемся патэнцыялам нашага сапраўднага лідарства? І гэта пытанне да ЗША. Да партый, грамадства, рэспубліканцаў, дэмакратаў, да Кангрэсу і да прэзідэнта", — сказаў Зяленскі.

Пры гэтым ён дадаў, што "ўдзячны прэзідэнту Байдэну, за тое, што ён аб'яднаў свабодны свет, калі з'явілася расійская пагроза".

Зяленскі назваў расійскую агрэсію COVID-22, а вакцына супраць яе — гэта "зброя і санкцыі".

"Нянавісць — гэта вірус, і ён яшчэ больш смяротны, чым COVID-19: ён распаўсюджваецца дзякуючы прапагандзе, дзякуючы беспакаранасці забойцаў, дзякуючы расійскай нафце, якая ўсё яшчэ на глабальным рынку, дзякуючы грошам, якія ўсё яшчэ перамяшчаюцца ў глабальнай фінансавай сістэме, дзякуючы кампаніям, якія лічаць, што на грошах з расійскага рынку не шмат крыві", — заявіў ён.

Паводле korrespondent.net