ЗША: Любое ўжыванне ядзернай зброі будзе мець катастрафічныя наступствы для Расеі

ЗША наўпрост, у прыватным парадку, на вельмі высокім узроўні паведамілі Крамлю, што любое ўжыванне ядзернай зброі будзе мець катастрафічныя наступствы для Расеі, што Злучаныя Штаты будуць адказваць рашуча. Пра гэта ў інтэрв'ю CBS News заявіў дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван.

8b885c8fd74f86b8f245808918ebb580.jpg


Ён адзначыў, што ЗША не прызнаюць фіктыўныя рэферэндумы на акупаванай украінскай тэрыторыі і будуць працягваць і ў далейшым рашуча падтрымліваць украінцаў у іх імкненні дэакупаваць сваю тэрыторыю.
На рэпліку журналісткі пра тое, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін яшчэ ніколі не быў настолькі загнаны ў кут, як цяпер, Саліван сказаў: «Гэта праўда, і гэта пытанне, да якога мы павінны паставіцца вельмі сур'ёзна, таму што гэта пытанне першараднай важнасці — магчыма прымяненне ядзернай зброі ўпершыню з часоў Другой сусветнай вайны».
Паводле яго слоў, ЗША «наўпрост, у прыватным парадку, на вельмі высокім узроўні паведамілі Крамлю, што любое прымяненне ядзернай зброі будзе мець катастрафічныя наступствы для Расеі, што Злучаныя Штаты і нашы саюзнікі адкажуць рашуча».
«І мы ясна і пэўна заявілі пра тое, што гэта пацягне сабой. Мы таксама публічна заяўлялі, што, у прынцыпе, Злучаныя Штаты рашуча адрэагуюць, калі Расея прыменіць ядзерную зброю, і што мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну ў яе намаганнях па абароне сваёй краіны і яе дэмакратыі», – сказаў Саліван.
Раніцай 21 верасня Пуцін абвясціў аб частковай мабілізацыі ў Расеі. Ён таксама заявіў, што «падтрымае» псеўдарэферэндумы на акупаваных тэрыторыях і намякнуў на ядзерную зброю.