Жыхароў украінскага Купянска катавалі супрацоўнікі ФСБ Расіі — СБУ
Служба бяспекі Украіны распаўсюдзіла гісторыю жыхара Купянска, якога катавалі падчас расійскай акупацыі горада.
![630_360_1521462537_8098.jpg 630_360_1521462537_8098.jpg](/img/v1/images/630_360_1521462537_8098.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Мяне на першым допыце хвілін 40 білі токам, стралялі ў мяне ці то з пнеўматыкі, ці то з газавага, не ведаю – я ў мяшку быў... Білі бітамі або жалезнымі трубамі», — распавёў мужчына.
Некаторым людзям паяльнікамі выпальвалі на целе крыжы.
Паводле звестак СБУ, так абыходзіліся з кожным, хто трапляў на допыт да ФСБ.
Супрацоўнікі ФСБ выбівалі з мясцовых жыхароў імёны і адрасы ўдзельнікаў АТА, байцоў тэрытарыяльнай абароны, асоб, якія мелі праўкраінскую пазіцыю, распавялі ў СБУ.
Затрыманым пагражалі пакараннем смерцю на мінным полі і расправай над сем'ямі, якія засталіся ў акупаваным горадзе.
Умовы ўтрымання ўкраінцаў таксама былі жахлівымі: у невялікай, разлічанай на двух чалавек камеры трымалі васьмёра вязняў.
Паводле ВВС