А што пасля?
Здаецца, ніхто нікому дапамагаць на гэтых выбарах не будзе. Не плануецца «экспарту дэмакратыі» ў Беларусь, але і беларускім уладам даверу больш няма. Такім чынам, выбары, хутчэй
за ўсё, пройдуць у «нармальнай, працоўнай абстаноўцы», а праблемы, якія пасля іх узнікнуць, грамадзянам ізноў давядзецца вырашаць сам-насам.