Чыгуначныя дзівосы

Тое, што наша краіна вельмі адрозніваецца ад іншых, даўно ўжо не сакрэт. І не толькі сваёй асаблівай сацыяльна-эканамічнай мадэллю, сваім знешнепалітычным курсам і ўнутранай палітыкаю, але і стаўленнем уладаў да сваіх суграмадзян, якіх чыноўнікі, мякка кажучы, недаацэньваюць, у тым ліку і ў псіхічна-псіхалагічным плане. Гэтым разам закранем дзіўны выпадак, звязаны з грамадскім транспартам.

Тое, што наша краіна вельмі адрозніваецца ад іншых, даўно ўжо не сакрэт. І не толькі сваёй асаблівай сацыяльна-эканамічнай мадэллю, сваім знешнепалітычным курсам і ўнутранай палітыкаю, але і стаўленнем уладаў да сваіх суграмадзян, якіх чыноўнікі, мякка кажучы, недаацэньваюць, у тым ліку і ў псіхічна-псіхалагічным плане. Гэтым разам закранем дзіўны выпадак, звязаны з грамадскім транспартам.
Днямі давялося азнаёміцца з вынікамі нейкага даследвання, якое праводзіла Беларуская чыгунка (інфармацыя прэс-цэнтру БЧ) наконт карыстання жыхарамі сваім новаўвядзеннем – гарадскімі электрычкамі. Вынікі даследвання проста агаломшылі: аказваецца, пасажыры-карыстальнікі гэтых гарадскіх электрацягнікоў прапануюць… павялічыць (!) кошт на праезд у гэтым відзе грамадскага танспарту.
Маўляў, кошт праезду па маршруце Мінск – станцыя Беларусь (так завецца станцыя ў горадзе Заслаўе) у альтэрнтыўных перавозчыкаў вышэйшы і складае каля 6 тысяч рублёў.
Па-першае, незразумела, якія альтэрнатыўныя перавозчыкі каштуюць даражэй? Зараз праезд у гарадской электрычцы каштуе 2 тысячы беларускіх рублёў, прычым незалежна, едзеш ты ад станцыі Мінск-пасажырскі да “Радыятарнага (адзін прыпынкак) ці да самога Заслаўя (9 прыпынкаў). На прыгараднай жа электрычцы даехаць да станцыі Беларусь каштуе амаль на 300 рублёў танней, чымся на гарадской, цана квітка залежыць ад кіламетражу. Вось і ўвесь “кураж. А каля 6 тысяч каштуе праезд да Заслаўя хіба што на маршрутнай таксоўцы, дык гэта, як кажуць, зусім іншая песня.
Па-другое, пакажыце мне гэтага альтруіста, які спіць і бачыць, як яму паболей заплаціць за праезд. І гэта ва ўмовах, калі ў краіне пануе эканамічны крызіс, калі кошты і так павялічваюцца ледзьве не штодня і амаль на ўсё. Падаецца, што чыноўнікі, гэтым разам ад Белчыгункі, альбо нешта пераблыталі, альбо даследванні праводзілі сярод саміх сябе. Інакш такія вынікі проста не ёсць зразумелымі нармальнай здаровай галаве.
А калі сур’ёзна, то гэта, як мне падаецца, чарговая споба “уключыць дурня з боку асобных дзяржаўных служкаў, якія трымаюць простага чалавека за дурня. Ну, не можа псіхічна здровы чалавек патрабаваць, каб з ягонай кішэні дзяржава брала больш грошай! А рабіць такія заявы – гэта разлічана на псіхічна хворых. Хаця, як мы ведаем, у нас “па просьбам грамадзян і праспекты з вуліцамі пераназывалі, і ільготы адмянялі. Адныя дзівосы вакол!