Барон чакае свой уласны цуд. Магчыма, гэта вы
Гэты аўчарысты сабака толькі на першы погляд такі грозны. У дзяцінстве яго спрабавалі пасадзіць на ланцуг у адной вёсцы. Але хутка зразумелі, што ахоўнік з яго ніякі: Барон радасна вітаў кожнага, хто ўваходзіў у двор, не падзяляючы сваіх і чужых. Уласна кажучы, праз гэтую «прафнепрыдатнасць» ён і апынуўся на вуліцы...
![tvbdlou_s68__1__logo.jpg tvbdlou_s68__1__logo.jpg](/img/v1/images/tvbdlou_s68__1__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Далейшая гісторыя банальная: на вуліцы Барон трапіў у адлоў. А адтуль яго выратавалі валанцёры.
Барону два гады, у карку каля 50 см. Гэта малады, здаровы сабака, апрацаваны ад паразітаў. Ён добры, ласкавы і гуллівы — Барон з радасцю прыме вашыя правілы гульні і жыцця.
![5spdbbp9w5i_logo.jpg 5spdbbp9w5i_logo.jpg](/img/v1/images/5spdbbp9w5i_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Але галоўная яго характарыстыка, напэўна, гэта вернасць. Тая самая, высакародная, сабачая. Барон заўсёды будзе разам з сваім гаспадаром, падзеліць з ім радасці і журботы.
І ён верыць, што яго чалавек — самы лепшы ў свеце — абавязкова знойдзецца.
+375 (29) 627-62-69 Ірына.
![rc_n_dgm4j8_logo.jpg rc_n_dgm4j8_logo.jpg](/img/v1/images/rc_n_dgm4j8_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)