Бім — варты другога шанцу на шчасце
Бім быў лепшым сябрам спадара сталага веку. У яго была любоў і цёплы куток. Штодня яны гулялі разам, ім было добра ўдваіх, яны цудоўна разумелі адзін аднаго, і здавалася, так будзе заўсёды. Але аднойчы спадара не стала. І высветлілася, што Бім больш нікому не патрэбны. Ён застаўся жыць за дваіх, адзін...
![0027_1_logo.jpg 0027_1_logo.jpg](/img/v1/images/0027_1_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Бім — неверагодны сабака, ён проста зараджае добрым настроем. Вясёлы, камунікатыўны, арыентаваны на чалавека. Пасля знаёмства яго немагчыма забыць.
![0022_2_logo.jpg 0022_2_logo.jpg](/img/v1/images/0022_2_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Яму будзе добра і ў сям'і з дзецьмі, але не малодшага школьнага ўзросту. Прыязны да іншых сабак і, хутчэй за ўсё, да катоў.
![0006_1_logo.jpg 0006_1_logo.jpg](/img/v1/images/0006_1_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Біму каля 5 гадоў, рыхтуецца да кастрацыі. Пражыванне разам з чалавекам – у доме ці кватэры.
Тэлефануйце: +375 (33) 651-45-32 Ганна.