Чатыры дзяўчынкі з прамзоны хочуць дадому!
Ізноў прадпрыемства, ізноў цяжарны сабака, ізноў некалькі шчанюкоў... Здаецца, гэта бясконцая гісторыя.

Але калі знаходзяцца людзі, якія з задавальненнем забіраюць дадому гэтыя малыя камячкі жыцця — адчуванне, што ўсё гэта — не дарма, дае моцны штуршок працягваць змагацца далей.

Зараз гэтым малым шчанюкам, якім «пашанцавала» нарадзіцца на адной з мінскіх прамзонаў, пагражае адлоў і смерць.
Вельмі перашкаджаюць яны мясцоваму кіраўніцтву, і тэрмінова трэба знайсці ім гаспадароў.

Шчанюкам каля двух месяцаў, чатыры дзяўчынкі. Ядуць самастойна. Здаровыя, гуллівыя, таварыскія.Вырастуць сярэдняга памеру.

Некаторыя малыя ад нараджэння з кароткім хвосцікам.

Тэлефануйце, малыя вельмі хочуць дадому.
+375(29) 178-96-27 Юлія