Дунай са сметніцы

Кажуць, што двойчы снарад у адну варонку не трапляе. Але ў валанцёраў на гэты конт іншае меркаванне. Нядаўна мы распавялі пра Амура са сметніцы. А літаральна праз пару дзён на той жа сметніцы тая ж валанцёрка заўважыла яшчэ адно кацяня.

107084287_3368413419875555_6284169332298750157_o_logo.jpg


І зноў усе паўтарылася... Праз два начных "палявання" яшчэ адзін малы з лямантам ды драпаннем паехаў да новага жыцця.

106988347_3368413379875559_5734243106800183450_o_logo.jpg


Знаемцеся — Дунай. Яму прыкладна адзін год, прышчэплены, спакладаны, важыць каля 3 кг.Латок — выдатна, кіпцяточка — выдатна, смачна паесці — выдатна ў квадраце.

107374373_3368413296542234_5006674586778099818_o_logo.jpg


Дунай добры кот — тыгыдык у меру, мяўканне ў меру, у нечым злачынна-жахлівым не заўважаны (ну, як мінімум не спаліўся).

106462329_3368413253208905_5921526401577454985_o_logo.jpg


Што любіць: спаць ноччу ў нагах або пад пахай, зручна вам ці не — тут ужо даруйце; гуляцца з вадой ва ўнітазе (не пытайцеся); сядзець на ракавіне і кантраляваць як вы чысціце зубы (таксама не пытайцеся).
Што не любіць: не любіць і нават баіцца прымусовых хапанняў і жмякання, таму малыя дзеці і пастановачныя фотасесіі дакладна не Дуніна тэма.
Калі ласка, пішыце, тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца:
+375 (44) 751-13-51 Варвара.

106205468_3368413333208897_2980465310988255576_o_logo.jpg