Дайце Амуру шанец на сям'ю!
Амур быў звычайным вулічным кацянём, якое нарадзілася невядома дзе, бадзялася. Пошукі ежы прывялі яго да адной з сметніц у гарадскім двары. Там яго і заўважыла валанцёрка, якая вырашыла абавязкова выратаваць малога. Дзве ночы яна правяла побач, і толькі на трэцяю адлавіла спрытнага гарэзу.

Амуру прыкладна год, ён прышчэплены, спакладаны. Ён досыць дробны коцік — важыць каля 3 кг.Выдатна і акуратна карыстаецца латком, кіпцяточка таксама засвоена цалкам.

Амур — добры кот: не прыстае, не дастае, не чапляецца, гуляе сабе з мухамі і муркае.

Мы адчуваем, што дзесьці ёсць чалавек Амура, самы лепшы, самы класны, які "парве" за свайго ката.

Кажуць, у такіх вось звычайных чорна-белых коцікаў меней шанцаў знайсці сям'ю — быццам, яны не "чапляюць". Але вы паглядзіце на мордачку Амура, зазірніце ў яго вочы: ён можа і звычайны, але ж самы найлепшы, разумны і прыгожы. Давайце зламаем статыстыку і дамо хлопцу шанец!
+375 (44) 751-13-51 Варвара.
