Джэсі: любіць людзей і паесці
Калі раніцай ідзеш на працу, ніколі не ведаеш, каго сустрэнеш сустрэць літаральна за вуглом. Такое здарылася з адной мінчанкай, якая выйшла з пад'езду і адразу наткнулася на нешта малое ды вушастае.

Зусім яшчэ крошка сядзела ля сцяны шматпавярхоўкі і дрыжала ад холаду. На працу тады жанчына спазнілася, але ўсё скончылася добра.

Зараз Джэсі шукае сваю сям'ю.


Малая шустрая дзяўчынка, чароўная красуня. Мае вельмі прыязны характар, арыентавана на чалавека. А яшчэ Джэсі любіць паесці.

Ёй каля 4 месяцаў, прышчэпленая, прывучаецца да выгулу. Стэрылізацыя ў падарунак.
Тэлефануйце: +375(33) 639 24 41 Наталля.