Ідэальны коцік Кузя. Дапоўнена: ужо дома!
У адным з двароў Мінска з'явілася сур'ёзнае пухнатае кацяня. Яго адразу заўважыла валанцёрка. Спачатку малы ў рукі не даваўся, ды й месца, куды можна было б яго забраць, не было.
Праз пару тыдняў падкормліванняў і залагоджанняў пухнацік прывык і ахвотна дазваляў сябе пачухаць. А яшчэ месца на ператрымцы вызвалілася: адразу два кацяня з'ехалі ў новыя дамы!Так Кузя пачаў свой шлях у новае жыццё.
Чаму Кузя? Памятаеце дамавіка Кузю з савецкага мульціка? Вельмі падобны на яго.
Ён настолькі пацешны, што адразу ж выклікае ўсмешку і замілаванне!Пухнатая шубка, элегантная мушка каля носіка і пранізлівы позірк не пакінуць вас абыякавымі!
А ўжо бровам і вусам Кузьмы пазайздросціць нават пародзісты мэйн-кун!
Дадайце да цудоўнай знешнасці выдатны характер — у меру гуллівы, ненадакучлівы і кантактны — атрымаецца ідэальны коцік.
Кузі два з паловай месяцы. Ён апрацаваны ад паразітаў, прывучаны да латка, у ежы не пераборлівы. Гатовы да знаёмства і пераезду ў новы дом!
+375 (29) 577-85-06 Кацярына