Каму ахапак шчанячага шчасця?
Шчанюкоў знайшлі каля адной з вёсак пад Чэрвенем, у кустах ля дарогі. Малыя сядзелі ў старой шыне ад грузавіка. Вельмі худыя, блахастыя, яны адразу палезлі ў цёплыя рукі валанцёраў.

Добрыя людзі іх забралі на ператрымку, памылі, апрацавалі ад паразітаў. Цяпер маляты шукаюць самых лепшых гаспадароў.

Чароўныя шчанюкі Барні, Балу, Кнопа і Лола шукаюць дом!Ваўняным мядзведзікам цяпер каля 2 месяцаў, вырастуць малыя ў файных сабак сярэдняга памеру.
Да шчанюкоў прыкладаецца: смешнае топ-топ-топ за вамі па пакоі, звонкія галасавыя абвесткі пра ўсё, што адбываецца навокал, паходы на пялёнку з важным выглядам, грозныя кусь вашых рук, ног і тапкаў, салодкае сапенне у вас на каленях і ўсе іншыя шчанячыя радасці жыцця.
+375 (29) 683-59-15 Анастасія