Клайд: сабака з вялікім сэрцам
Клайд — другі сабака дзеда Савелія. Лепшы і адзіны сябра Дэна, з якім мы вас нядаўна знаёмілі.
![_mg_3698_logo.jpg _mg_3698_logo.jpg](/img/v1/images/_mg_3698_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гісторыя з'яўлення Клайда ў кватэры старога дакладна невядома. Савелій аднойчы сказаў: «Ён тут быў заўседы...» Вельмі цяжка ўявіць дзеда Савелія без Клайда, але, на жаль, нічога ўжо не зробіш.
![_mg_3689_logo.jpg _mg_3689_logo.jpg](/img/v1/images/_mg_3689_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Клайду каля 8 гадоў, кастрыраваны. Абсалютна адэкватны, пяшчотны, верны сябар. Прывучаны да выгулу, добра ведае сваё месца. І вельмі чакае: Клайд верыць, што ён яшчэ можа быць камусьці патрэбны. Клайд выдатна ўпішацца ў любую сям'ю, ён добра ладзіць з дзецьмі, сабакамі, катамі. Але калі яго прытуліць мужчына — такі ж мудры і ў паважаным узросце, то Клайд будзе самым шчаслівым сабакам у свеце. Для свайго гаспадара ён стане самым лепшым сябрам, ахоўнікам і кампаньёнам!
![_mg_3695_logo.jpg _mg_3695_logo.jpg](/img/v1/images/_mg_3695_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Наш Клайд невялікага памеру, на кароткіх лапках, але з вялізным сэрцам і поўнымі надзеі вачыма! Калі ласка, прыглядзіцеся да яго. Ён цудоўны! І распавядзіце іншым, магчыма, яны ведаюць чалавека, якому патрэбны такі сябра.
+375(29) 1965235 Ганна +375(29) 5019467 (вайбер). Калі не адказала, то абавязкова ператэлефануе.