Нікі прынясе ў дом шчасце!
У вёсцы пад Мінскам нарадзіліся шчанюкі. Праўда, гаспадарам былі не патрэбныя ні яны, ні іх маці. Гарэлка замяніла ім усе. Даглядае сабак суседка — корміць, лечыць. З яе дапамогай трое малых ужо знайшлі новыя цёплыя і ўтульныя куткі. Засталася адна Нікі...

Ніккі — сабака для сям'і, сабака кампаньён!
Вельмі сяброўская, сонечная, ураўнаважаная дзяўчынка. Стане лепшым Сябрам для вясёлай актыўнай сям'і.Малая вельмі камфортнага памеру — 45 см у карку, здаровая, прышчэпленая, стэрылізаваная.Зараз ёй 9 месяцаў.
Пажадана ў сям'ю, якая жыве ва ўласным доме. Нікі будзе добра ў хаце ці ўцепленай вальеры, з рэгулярным выгулам.
Вы гатовы выратаваць Нікі? Тэлефануйце: +375 (29) 617-01-36 Эліна.