Малы — мілы шчасліўчык. Абноўлена: знайшоў дом!

Гэтае неверагодна прыгожае кацяня насамрэч шчасліўчык! Валанцёрка на лецішчы ўбачыла ўвечары як нейкая котка нешта цягае пад страху. Раніцай палезла паглядзець і ўбачыла трох памерлых малых кацянятаў і аднаго ледзь жывога. Маці да аго не вярнулася, палічыўшы, што людзі выратуюць яе дзіця. 

img_8873_logo.jpg


Так і атрымалася. Выгадавалі, выкармілі!

img_8851_1_logo.jpg


Малы — гэта мы яго так называем, сам жа ён лічыць сябе бясстрашным Джо!

img_8918_logo.jpg


Дзелавы, актыўны, дапытлівы і пазітыўны, якім і мусіць быць двухмесячнае кацяня!

img_8909_logo.jpg


У той жа час — выхаваны, культурны і вельмі кемлівы. З першага разу пайшоў у латок, ноччу спіць, днём забаўляецца з цацкамі (галоўнае, каб пабольш і розных).

img_8893_logo.jpg


Фіранкі і шпалеры цікавяць яго мінімальна, а вось кіпцяточка, наадварот, выклікае цікавасць.

img_8849_1_logo.jpg


Ён поўнасцю здаровы і апрацаваны ад паразітаў.

img_8879_logo.jpg


Для знаёмства тэлефануйце ці пішыце:
8 (29) 577-85-06 Кацярына.

img_8878_logo.jpg