Мірандо пагражае адлоў ці адстрэл. Дайце яму шанец! (Ура! У Мірандо ёсць дом)
Мірандо выкінулі з машыны на вясковым прыпынку. Усё лета ён не сыходзіў адтуль, відаць, спадзяваўся, што тыя, хто яго кінуў, нарэшце вернуцца. Быў гатовы дараваць нават здраду. Кармілі Мірандо неабыякавыя людзі.
У гісторыі Мірандо па-ранейшаму ўсё вельмі сумна. Ён жыве ў дрэнных умовах. Бадзяецца па вёсцы і просіць дапамогі ў людзей. Гэта не ўсім падабаецца, некаторыя пагражаюць выклікаць адлоў ці адстрэл...
На жаль, завезці Мірандо на ператрымку пакуль няма магчымасці.
Мірандо каля 2,5 гадоў. Ён яшчэ малады і актыўны. Зазірніце ў яго вочы: ён так хоча, каб яго любілі! Дайце яму шанец: ён стане самым верным сябрам і ахоўнікам сям'і!
Тэлефануйце, дапаможам з дастаўкай: +375 (29) 611-88-59 Таццяна.