Мішка. Узгадаваны з любоўю
Іх знайшлі раніцай у Смалявічах. Двое нованароджаных шчанюкоў былі пакладзены ў скрыню і выкінуты ў сметніцу.
Валанцёры не марудзілі — адразу ветклініка, пошук замяняльніка малака і іншыя справы, неабходныя для ратавання малых.
Мішка з сястрычкай выжылі, і малая ўжо знайшла свой дом.
Мішка — вясёлы прыгажун, сонечны мядзведзік. Яму каля 3 месяцаў і ўжо зроблена першая прышчэпка. Вырасце невялікім, але жылістым.
Вельмі любіць людзей. Зарадзіць энергіяй любога!
Мішку гадавалі з любоўю! І ён гатовы падзяліцца ёю са сваім гаспадаром. Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца: +375 (25) 796-22-95, +375 (33) 639-24-41 Наталля.