Моцны і разумны Бархат стане верным сябрам
Цяжка зразумець чалавека, які бярэ шчанюка, а потым выкідвае яго на вуліцу. Так здарылася з гэтым прыгожым, статным сабакам. Бархат з маленства пазнаў навуку выжывання на вуліцы. Там страціў вока, атрымаў шмат сур'ёзных пашкоджанняў. Цяжка параненым трапіў да валанцёраў.

Дзякуючы любові і догляду, усе раны — і цялесныя, і душэўныя — загаіліся. Напамінам пра цяжкія выпрабаванні з'яўляецца хіба што адсутнасць аднаго вока. Але гэта Бархату не перашкаджае.

Ён вельмі кемлівы і ўважлівы: заўсёды рады вучыцца новаму. Дакладней, гэта яму проста неабходна!Бархат паслухмяны і пяшчотны, але пры гэтым тэмпераментны — гэты сабака з унутраным стрыжнем.Вядома, незнаёмцы выклікаюць у яго недавер, але варта з ім пагутарыць бліжэй і ён пусціць вас у свой унутраны свет!

Спакладаны, прышчэплены, апрацаваны ад паразітаў. Бархату каля 4 гадоў, у карку каля 50 см.

Мы вельмі спадзяёмся, што Бархату наканавана здабыць нарэшце тое, чаго яму не хапае: любові свайго чалавека. Тэлефануйце! +375 (29) 683-59-15 Анастасія.
