Ральф — разумны, добры, энергічны і гатовы стаць лепшым сябрам
Валанцёры забралі гэтага прывабнага сабаку з вуліцы ў студзені. Ён падыходзіў да людзей, глядзеў у вочы — нібыта шукаў кагосьці. Пару разоў заходзіў у кафэ. Але гаспадара так і не знайшоў. Не атрымалася знайсці і ў валанцёраў.
Ральф — прыгожы, станісты, буйны мужчына, як кажуць, у самым росквіце гадоў.
Яму каля 4 гадоў. Прышчэплены, спакладаны, апрацаваны ад паразітаў.
Ральф круты сабака! Вельмі пазітыўны, таварыскі і энергічны. Добры, актыўны прыгажун. Хочацца знайсці для яго і людзей такіх жа — пазітыўных і актыўных.
Мы шукаем яму сям'ю і дом, дзе ён будзе паўнапраўным членам сям'і, дзе яго будуць любіць! А Ральф у адказ падорыць сваю бязмежную вернасць!
Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца:
+375(29) 508-19-86 Марына.