Рэм — вялікі рамантык

Яшчэ зусім нядаўна ў жыцці Рэма ўсё было добра. Дом, міска, гаспадары. Але раптам сабака стаў непатрэбны. Цяжка зразумець, чаму ад Рэма адмовіліся быццам неблагія людзі. «Ён перашкаджае», — адзіны адказ. Дзякуй, што не на вуліцу.

dsc_0116_1_logo.jpg


Рэму крыху больш за год. Ён прышчэплены і спакладаны. Рэм разумны і актыўны хлопец вялікіх памераў. Моцны і вельмі прыгожы. Паважае мужчын і цягнецца да іх. У той жа час ён любіць абдымацца і цалавацца, гуляцца з цацкамі, глядзець задуменна ў вакно.

dsc_0175_1_logo.jpg


Добры кампаньён для гульняў, ён заўсёды гатовы весяліцца, бегаць і гуляць. Але можа спалохацца рэзкага гучнага гука.

dsc_0147_logo.jpg

dsc_0166_logo.jpg


Рэм паспеў пазнаёміцца з кінолагам. Вось яго вердыкт: «У гаспадара павінна быць жаданне выхаваць нармальнага сабаку, а Рэм ужо даўно да гэтага гатовы. Ён вельмі кемлівы».

dsc_0101_2_logo.jpg


Гатовыя тры разы на дзень шпацыраваць з ім на вуліцы і хоць бы 5 хвілін выдаткоўваць на яго выхаванне? Ці гатовыя самі вучыцца разумець сабаку? Прымаць і разумець яго паходжанне і выгляд? Тады тэлефануйце: +375 (29) 196-52-35 Ганна, +375 (29) 501-94-67 (вайбер). Калі не адказала, абавязкова ператэлефануе.


Таму, хто возьме Рэма, гарантуецца пастаянная падтрымка і кантакты неабходных спецыялістаў (з добрымі зніжкамі!) у сферы выхавання, утрымлівання і падтрымання здароўя хатніх гадаванцаў.