Рыжык — залаты кот для добрых людзей
Казалі, што ў яго ёсць гаспадары. Але ці можна так называць людзей, у якіх кот 24 гадзіны ў суткі бадзяецца ля пад'езду без дагляду? Адзіная, хто клапаціўся аб ім, — валанцёрка, якая жыла ў гэтым жа доме. Яна і карміла, і лашчыла.
![86864292_1101912096829588_7700281783635410944_o_logo.jpg 86864292_1101912096829588_7700281783635410944_o_logo.jpg](/img/v1/images/86864292_1101912096829588_7700281783635410944_o_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
А перад зімой яе нервы не вытрымалі, і яна забрала Рыжыка на ператрымку.
Рыжык — прыгожае персікава-рыжае сонейка, сагрэе ўсіх навокал сваім цяплом і абаяннем!
![87212463_1101912010162930_8943140844018335744_o_logo.jpg 87212463_1101912010162930_8943140844018335744_o_logo.jpg](/img/v1/images/87212463_1101912010162930_8943140844018335744_o_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прыязны і ласкавы, але не вельмі любіць, калі яго занадта ціскаюць. Таму шукаем для яго сям'ю без малых дзяцей.
![86732525_1101912056829592_1896042290963546112_o_logo.jpg 86732525_1101912056829592_1896042290963546112_o_logo.jpg](/img/v1/images/86732525_1101912056829592_1896042290963546112_o_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Выдатнаму хлопцу каля трох гадоў, ён спакладаны, прывучаны да латка.
Калі вам да спадобы ўтульны спакой і кранальная далікатнасць, звярніце ўвагу на нашага Рыжыка. Ён — гэта менавіта той, каго вы чакалі.
+375 (29) 680-05-90 Таццяна.