Сцёпа — сабака для тых, хто хоча спазнаць дзэн
Гэтага прывабнага сабаку валанцёры знайшлі ў Бараўлянах. Ён быў без аброжка і ланцужка не ведаў. Пры гэтым добра выконваў каманды: сядзець, дай лапу. Хутчэй за ўсё ў яго калісьці быў дом, але штосьці пайшло не так.
![pejiv_2d0_y_logo.jpg pejiv_2d0_y_logo.jpg](/img/v1/images/pejiv_2d0_y_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сцёпа спакойны, марудлівы і ўдумлівы.
![qqnnvicnl90_logo.jpg qqnnvicnl90_logo.jpg](/img/v1/images/qqnnvicnl90_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ласкавы, але ненадакучлівы, калі трэба выдатна зможа сам сябе заняць.
![4vtwlre68wo_logo.jpg 4vtwlre68wo_logo.jpg](/img/v1/images/4vtwlre68wo_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адна з любімых забавак — сядзець на падваконні і назіраць за тым, што адбываецца за акном. Пагуляць ён таксама любіць, але доўгімі шпацырамі вас не замучае.
![fx0vd719dc0_logo.jpg fx0vd719dc0_logo.jpg](/img/v1/images/fx0vd719dc0_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сцёпа чакае сваю Сапраўдную Сям'ю.
![tzpj6glfwc0_logo.jpg tzpj6glfwc0_logo.jpg](/img/v1/images/tzpj6glfwc0_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Яму каля 3-х гадоў, здаровы, стэрылізаваны.
Аддаецца ў дар дарослым адказным людзям па дамове з ненадакучлівым адсочваннем далейшага лёсу.
+375 (44) 531-80-87 Таццяна.