Флокі любіць нават тых, хто хацеў яго забіць. Шукаем для яго адказную сям'ю
«Калі не забярэце, мы яго павесім. Ён нам не патрэбны!» — паабяцалі былыя «гаспадары» Валета. Так гэтага сабаку звалі ў мінулым жыцці.
Пражыць пяць напаўгалодных гадоў на паўтараметровым ланцугу ў дзіравай будцы — зусім нявесела. Але нават гэтыя доўгія пяць гадоў не напоўнілі яго злосцю. Цяжка ўявіць, як мог жыць гэты пяшчотны сабака без самай простай чалавечай ласкi.
Напэўна менавіта таму ён з захапленнем успрымае любую ўвагу да сябе! Няхай гэта будзе прагулка, талерка ежы, ласкавыя абдымкі або знаёмства з новымі людзьмі...
Ён заўсёды любіў сваіх гаспадароў. А яны хацелі яго забіць...
Флокі ўжо цалкам адаптаваўся да нармальнага жыцця і гатовы для любых умоў: кватэра або прыватны дом. Але не на ланцуг, вядома.
Апрацаваны ад паразітаў, стэрылізаваны, прывучаны да двухразовага выгулу.
Сябруе з катамі і сабачкамі. Абсалютна няма праблем з кормам. Добры і бяскрыўдны сабака, які вельмі любіць жыццё.
Калі вы хочаце знайсці вернага сябра, ласкавага, далікатнага кампаньёна, то гэта ён.
+375 (44) 726-97-44 Вольга.