Шукаем лепшых гаспадароў для гэтай малечы!
Сапраўдны навагодні "падарунак" атрымала адна з валанцёрак літаральна за пару дзён да свята. Выходзячы з кватэры яна спатыкнулася аб кардонную скрыню, у якой ляжалі 6 зусім малых шчанюкоў. У іх нават яшчэ вочы не адкрыліся!
Вядома, усе справы былі адкладзены і пачалося ратаванне. Ніхто з малых не загінуў, усе знайшлі свае сем'і.
Засталася адна. Дзяўчынкі заўсёды больш пераборлівыя за хлопцаў. Зараз шчаню 3 месяцы, яна ўжо прышчэпленая і зусім здаровая. Вырасце срэдняга памеру.
Тэлефануйце дзеля ўдзелу ў кастынгу на лепшага гаспадара!
+375 (33) 340-17-96 Юлія