Трохколерная Мышка прынясе шчасце!
Сціплая котка жыла каля пад'езду. Жыхары лаяльна ставіліся да яе і нават падкормлівалі. Але камусьці яна стала нечым перашкаджаць: котка раптам пачала кульгаць, баяцца людзей. Аднойчы нейкі малады хлопец пнуў яе нагой і збег. Жыхары звярнуліся да валанцёраў і тыя вырашылі забраць котку, пакуль не стала позна.

Высветлілася, што котка цяжарная, на жаль, не было іншага выйсця як яе тэрмінова стэрылізаваць.
Гэтая красуня ўжо цалкам адаптавалася, пазнаёмілася з іншымі катамі на ператрымцы і пачынае шукаць дом.

Мышка апрацавана ад паразітаў, ёй каля 2 гадоў. Пяшчотная і ласкавая котачка, якая гатовая падарыць вам сваю любоў і сэрца.

Знаходзіцца ў Жодзіна. Дапаможам з дастаўкай.
+375 (29) 679-15-83 Наталля