У маленькай Соні вялікая будучыня. Толькі трэба ёй крыху дапамагчы
Напрыканцы сакавіка з аўтамабіля выкінулі чацвярых шчанюкоў. Яны толькі нарадзіліся, усе былі з пупавінамі. Калі іх знайшлі валанцеры, адзін малы ўжо памер. Выжылі трое, дваім ужо знайшлі сям'ю.
А гэта Соня. Ёй тры месяцы. Яна вясёлая і энергічная.
Есць сухі корм, прышчэпленая, выдатна ладзіць з катамі і іншымі сабакамі.
Соня будзе выдатным сябрам для любой сям'і. Яна любіць дзяцей, лёгка навучаецца камандам.
+375 (33) 340-17-96 Юлія.