Вас дакладна зачаруюць вочы Моны!
Гэта здарылася ўвечары, калі валанцёрка вярталася дадому. Жанчына села ў машыну і толькі пачала зачыняць дзверы, як нешта па каленях — шась маланкай! Мо, падалося? Не —з-пад пасажырскага сядзення на яе вялізнымі вачыма глядзела маладая котка. Што ж, яна дакладна ведала, да каго варта заскочыць у машыну.

У коткі быў пашкоджаны хвост, таму замест дома давялося адразу ехаць у клініку.

Котачка Мона — гарэзлівая, вясёлая і гуллівая, вельмі прыязная, як з людзьмі так і з іншымі катамі.
Мона ненадакучлівая, калі вы занятыя, яна сама паганяе мячык або цацачную мышку, паглядзіць у акенца, салодка паспіць або проста будзе назіраць за вамі.

У Моны ёсць адметнасць — караценькі зламаны хвосцік, але гэта зусім не псуе нашу прыгажуню. Мона стэрылізавана, прывучана да латка з напаўняльнікам. Котачка есць і сухі корм, і натуральную ежу.

Усім добрая Моночка, няма ў яе толькі самага галоўнага — сапраўднага дома і гаспадароў, якія будуць любіць сваю малышку.

Калі вам спадабалася зеленавокая трохкаляровая прыгажуня Мона, тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца: +375 (29) 680-05-90, Таццяна, +375 (29) 610-00-92 Святлана.