Зайчык Айк шукае актыўную сям'ю
Айк жыў на вуліцы ў адным з мінскіх мікрараёнаў. Яго падкормлівалі жыхары, з сабакам любілі гуляцца дзеці. Але камусьці такое суседства не падабалася, і на Айка выклікалі адлоў. Сабака не адчуў небяспекі і даверліва падбег да мужчыны з сеткай...

Айк падобны на зайчанё. І справа не толькі ў пацешных вушках, якія элегантна тырчаць уверх. Ён сапраўдны зайчык — пяшчотны, прыязны, вясёлы скакун.

Айк зусім малады і поўны энергіі. У гэтым сабаку невялікага расточку хаваецца велізарны запас любові, і ён з радасцю гатовы дзяліцца ёю.

Здаровы, прышчэплены і апрацаваны ад паразітаў, спакладаны. Яму 2,5 гады, у карку каля 47 см.

Шукае актыўную сям'ю, якая зможа вырасціць з яго «прыстойнага» сабаку, бо ўсе задаткі для гэтага пры ім.

Тэлефануйце: +375 (29) 683-59-15 Анастасія.
