Заза — пухнаты цуд з бурштынавымі вачыма (Знайшла дом!)

Цяжка ўявіць, што літаральна пару месяцаў таму гэтая прыгажуня была проста брудным камяком. У цяжкім стане яе ўбачыла валанцёрка ля пад'езда побач з акенцам у сутарэнні. А ўнутры знайшла яшчэ адно кацяня.

img_7849_1_logo.jpg


Малых адмылі, паказалі ветэрынару, выканалі ўсе яго прызначэнні. Гаспадары для браціка Зазы знайшліся хутка.

img_7843_logo.jpg


Заза — шустрая, гуллівая, хуткая і вельмі цікаўная.Любіць пачасункі, абдымацца, удзячна муркоча за любую ўвагу.

img_7854_logo.jpg


Узрост 5 месяцаў, латок і кіпцяточка — на выдатна.

img_7851_logo.jpg


Вырасце ў вельмі пушыстую даўгашэрсную котку афарбоўкі «спецыя» з сівізной (як быццам улезла ў муку) з шыкоўнымі бурштынавымі вачыма.

img_7862_logo.jpg


Есць сухі корм для кацянятаў.

img_7837_logo.jpg


Апрацавана ад усяго, ад чаго можна апрацаваць. Пачата вакцынацыя, у новы дом паедзе пасля стэрылізацыі.

img_7847_1_logo.jpg


Аддаецца ў дар, па дамове (з ненадакучлівым адсочваннем лёсу) дарослым і адказным людзям без маленькіх дзяцей, матэрыяльных і жыллёвых праблем — у якасці члена сям'і, без самавыгула, не ў вёску.

img_7835_logo.jpg


З-за падвышанай схільнасці да скокаў кацяняці на вокнах неабходна наяўнасць маскітнай сеткі.
+375 (29) 603-78-18 Вольга (з-за працы магу не адказаць, звяжыцеся са мной па Viber або Telegram, калі ласка).

img_7830_logo.jpg