115 расійскіх салдат адмовіліся ісці на вайну. Суд вырашыў, што з арміі РФ іх звольнілі за справу

Расійскі суд прызнаў правамернасць звальнення 115 расгвардзейцаў. Яны адмовіліся ісці на вайну

ne_vajne_2.jpg

Такое рашэнне прыняў гарнізонны ваенны суд у Нальчыку (Кабардзіна-Балкарыя). 115 супрацоўнікаў Росгвардыі з гэтага рэгіёну адмовіліся выконваць службовае заданне, звязанае з правядзеннем "спецаперацыі" на тэрыторыі Украіны.

Яны адмовіліся ваяваць і з'ехалі ад мяжы да месца сваёй службы. Пасля гэтага ваенных звольнілі з-за невыканання ўмоў кантракта.

115 звольненых чалавек абскардзілі звальненне ў судзе.

Зрэшты, суд тлумачыў іх дзеянні як "самавольную адмову выконваць службовае заданне", нібыта гэтым самым росгвардзейцы здзейснілі "грубую дысцыплінарны правіну".

Рашэнне пакуль у законную сілу не ўступіла і можа быць абскарджана ў акруговым ваенным судзе.