Бамбасховішча ў Марыупалі вытрымала. Людзей дастаюць з-пад завалаў
Людзі ў драмтэатры ў Марыупалі выжылі — бамбасховішча вытрымала авіяўдар.
Завалы драмтэатра ў Марыупалі пачалі разбіраць, дастаюць жывых людзей.
Народны дэпутат Украіны Сяргей Тарута паведаміў, што бамбасховішча драматычнага тэатра ў Марыупалі вытрымала авіяўдар, людзі выжылі.
"Пасля страшнай ночы невядомасці на раніцу 22-га дня вайны нарэшце добрыя навіны з Марыупаля! Бамбасховішча вытрымала. Завалы пачалі разбіраць, людзі выходзяць жывыя!" — паведаміў Тарута на сваёй старонцы ў фэйсбуку.