Беларуская інтэрнэт-крама пачала прадаваць адзенне з V і Z — сімваламі расійскай акупацыі Украіны
Беларуская інтэрнэт-крама пачала прадаваць адзенне з V і Z. Футболкі з лацінскімі літарамі, нанесенымі на барты расійскай тэхнікі, якая ўвайшла ва Украіну, можна замовіць праз інстаграм, піша «Еўрарадыё».
V і Z сталі сімваламі «спецаперацыі», якую
расійскія войскі праводзяць ва Украіне. Калі чалавек свядома апранае на сябе
адзенне з імі, гэта азначае, што ён падтрымлівае вайну.
У каментарах карыстальнікі інстаграма заклікаюць да байкоту крамы.