Як зафіксаваць катаванні і жорсткае абыходжанне сілавікоў. Інструкцыя для пацярпелых

Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў пачынаюць кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступаў.

117985834_734325104077776_480349608639449448_n_logo_2.jpg

Вашы гісторыі і сведчанні стануць доказамі злачынных дзеянняў з боку сілавікоў.
Што неабходна зрабіць?
Калі вы былі збітыя пры затрыманні ці ў РУУС / ІЧУ, напішыце сваю гісторыю:

  • пакажыце дату, месца і абставіны вашага затрымання, месца ўтрымання і ўмовы там;


  • пакажыце дадзеныя, якія дапамогуць ідэнтыфікаваць прадстаўнікоў улады ў выпадку расследавання (прозвішчы, нумары, званні, прыкметы);


  • зрабіце некалькі здымкаў цялесных пашкоджанняў (калі ёсць) на лічбавую камеру пры натуральным асвятленні.


Паведаміце нам, калі хочаце пакінуць свае імёны ў таямніцы.
Самы просты шлях — запоўніце гугл-форму «Збор і дакументаванне фактаў катаванняў».
Другі варыянт: дашліце файлы з апісаннем і здымкамі на электронны адрас: tortures2020@gmail.com
Трэці спосаб: звяжыцеся з нашымі журналістамі або юрыстамі, узгадніце сустрэчу і раскажыце сваю гісторыю пад відэазапіс па тэлефоне ў Мінску: +375 17 394 63 11.
У асаблівых выпадках ваша ананімнасць захаваецца, але ў першую чаргу важныя гісторыі тых, хто гатовы не хаваць сваіх імёнаў.
Адначасова вы можаце папрасіць дапамогі ў складанні скаргі на незаконнае затрыманне, забароненае абыходжанне з боку супрацоўнікаў міліцыі, іншыя парушэнні прадстаўнікоў улады.
Таксама запоўніце формы, калі неабходная:
псіхалагічная дапамога
ананімная медыцынская дапамога
gazetaby.com