Што б гэта значыла? У Беларусі выпаў снег, але на Гомельшчыне ля мяжы з Украінай забаронена наведваць лясы
У Беларусі 17 лістапада выпаў першы снег, цяпер трымаецца мінусавая тэмпература, але калі паглядзець на карту краіны на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, то можна здзівіцца, распавядае «Л*стэрка».
У дзесяці раёнах Гомельскай вобласці забаронена або
абмежавана наведванне лясоў. Забаронена наведванне ў Мазырскім раёне (рашэнне
дзейнічае з 4 ліпеня гэтага года), Гомельскім (з 31 сакавіка), Лоеўскім (з 7
красавіка) і Брагінскім (з 23 мая).
Абмежавана наведванне ў шасці месцах: Жыткавіцкім раёне (з
12 красавіка), Лельчыцкім, Рэчыцкім (абодва — з 12 верасня), Ельскім (з 19
верасня), Калінкавіцкім (з 19 кастрычніка) і Хойніцкім (з 1 верасня).
Абмежаванні ўводзіліся нібыта з-за высокай рызыкі ўзнікнення
пажараў.
Няцяжка заўважыць, што ўсе аранжавыя і чырвоныя кропкі
размешчаны на мяжы з Украінай.
Нагадаем, што пры парушэнні правілаў наведвання лесу
надыходзіць адміністрацыйная адказнасць. У гэтым выпадку прадугледжаны штраф да
12 базавых велічынь (384 рублі).