У Брэсце студэнты БрДТУ выйшлі на акцыю салідарнасці са сваім знятым сёння рэктарам
Cтудэнты БрДТУ 20 кастрычніка выйшлі на акцыю салідарнасці з цяпер ужо былым рэктарам Аляксандрам Драганам.

Фота «Брестская газета»
Як паведамляе «Брестская газета», студэнты сабраліся перад уваходам у галоўны корпус ВНУ на вялікім перапынку ў 12.50. Акцыя працягвалася паўгадзіны і на піку, па падліках журналістаў, налічвала каля 150 чалавек. Перад тым, як разысціся, яе ўдзельнікі пяць хвілін апладзіравалі.
«Мы хочам, каб нас заўважыла адміністрацыя», — сказала адна з дзяўчат.
Нагадаем, 20 кастрычніка, Лукашэнка прызначыў новых рэктараў трох беларускіх ВНУ: Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту і Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэту.
Цяпер ужо былы кіраўнік БрДТУ Аляксандр Драган займаў гэтую пасаду з мая 2018 года.
Нагадаем, 7 верасня каля ўваходу ва ўніверсітэт прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі на пратэстах студэнтамі, якая сабрала каля 50 навучэнцаў ВНУ. У той дзень да іх выйшаў Аляксандр Драган і паведаміў аб вызваленні затрыманых. Пасля гэтага студэнты вярнуліся на заняткі.
«Так, сярод нашых студэнтаў былі затрыманыя — пракаментаваў тады “Вячэрняму Брэсту” Аляксандр Вячаслававіч, — яны вызваленыя і вярнуліся ў аўдыторыі. Ва ўніверсітэце вучацца 7000 студэнтаў, усякія бываюць сітуацыі. І маладым людзям трэба даваць шанец выправіцца, калі яны былі няправыя. Мы са сваімі студэнтамі — не супрацьлеглыя бакі, а адзін калектыў, мы разумеем, што яны могуць памыліцца. Універсітэт павінен не толькі навучаць, але і выхоўваць. І, вядома, усё павінна быць па законе».
6 кастрычніка ва ўніверсітэце са студэнтамі сустрэўся пракурор Брэсцкай вобласці Віктар Клімаў і пракурор Брэста Андрэй Валадзько. Зносіны атрымалася эмацыйная. Студэнты задавалі пытанні аб гвалце і расследаванні гібелі Генадзя Шутава, якога паранілі падчас пратэстаў 11 жніўня.
Паводле TUT.BY