У Гродна ўлады пайшлі на саступкі пратэстоўцам і нават уключылі трансляцыю мітынга па дзяржаўным ТБ
Дзяржаўнае тэлебачанне ў Гродна ўключыла жывую трансляцыю акцыі пратэсту ў цэнтры горада. Ёсць і іншыя саступкі, але асноўнае патрабаванне — адстаўка Лукашэнкі — пакуль застаецца не выкананае.

Ілюстрыцайнае фота Радыё Свабода: акцыя пратэсту каля прадпрыемства «Гроднажылбуд» у Гродна 17 жніўня
Паведамляецца, што гродзенскія ўлады выканалі наступныя патрабаванні плошчы:
- Выпушчаныя ўсе адміністрацыйна затрыманыя за пратэсты ў Гродна, засталіся тыя, на каго зведзеныя крымінальныя справы,- пл Леніна ўнесеная ў спіс дазволеных месцаў для масавых мерапрыемстваў і мітынгі на ёй цяпер цалкам легальныя,- гарвыканкам забяспечвае масавыя акцыі гараджан узмацняльнай апаратурай і іншым неабходным, і трансляцыю мітынгаў па гарадскіх тэлеканалах. За бюджэтныя грошы.
Паглядзець яе можна тут:
- старшыня гарвыканкама паабяцаў адправіць "наверх" патрабаванні гродзенцаў па адстаўцы Лукашэнкі і Ярмошынай.- гарвыканкам сабраў кіраўнікоў прадпрыемстваў і забараніў забараняць забастоўкі і ціснуць на людзей.