Буйныя тэлеканалы ЗША перапынілі выступ Трампа, калі ён заявіў аб махінацыях на выбарах
Некалькі буйных тэлеканалаў ЗША перапынілі трансляцыю выступу прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Белага дома, калі той пачаў рабіць бяздоказныя заявы аб мінулых прэзідэнцкіх выбарах, паведамляе The Verge. Выступ Трампа перапынілі тэлеканалы MSNBC, ABC, CBS, CNBC, NBC, а таксама выданне USA Today.