Vitebsk ON пачынае серыю анлайнаў
У сацсеткі Vitebsk ON будуць запрашаць для эфіраў (альбо запісаў) гарадскіх легендаў для размоваў, майстар-класаў, інтэрв’ю. Тэматыка будзе залежыць ад гасцей, але дакладна будзе нешта цікавае для кожнага: размовы з акцёрамі і танцоўшчыкамі, музыкамі і рэжысёрамі, чытанне кніг, казак і аповедаў, а таксама шмат іншых цікавостак. Выхады на сувязь плануюцца некалькі разоў на тыдзень.
— На сувязі Віцебск, — пішуць арганізатары Vitebsk ON. — Ну як ты там, наш любы дружа, наш каранцінна-канапавы ваяр, пакутнік-самаізалянт і проста маленькі ўстрывожаны чалавек? На сувязі vitebsk4me, мы таксама сядзім па дамох, калі хвалюемся, калі сумуем, калі смяемся падчас сумесных скайпаў.
Нам дужа не хапае камунікацыі і стасункаў. Спадзяемся, як і табе, шаноўны чытач. Калі ўсе вайны ў інсце перагледжаны, “Гульню тронаў” ты ўжо цытуеш на posh English, прэс блішчыць тузінам кубікаў, дык далучайся да нас!
Vitebsk4me запускае анлайн-праект. Вельмі хочацца падтрымаць сваіх у такія часіны, таму будзем аб’ядноўваць яркіх віцебчукоў.
Акром таго, у нашых планах – гурткі псіхалагічнай дапамогі раз на тыдзень. (так, мы ведаем, што такое апаноўчны экзістэнцыйны сум), а яшчэ настройпадымальныя дудлы і малюнкі ад лакальных мастакоў.
Спадзяемся, быць побач хоць так табе будзе больш прыемна і пазнавальна, чым глядзець бясконцы анлайн-колы і эфіры “зорак” інстаграму. Мы любім і падтрымліваем цябе! Будзьма разам, Віцебск!
Паводле прэс-рэліза