Глядзім трансляцыю ўручэння Нобелеўскай прэміі разам! Яна ўжо пачалася

Сёння ў Осла пройдзе цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру, адным з лаўрэатаў якой стаў беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

318425295_681740587005896_8939977536734822048_n.jpg


Паглядзець трансляцыю ўручэння прэміі можна ў Youtube:

https://youtu.be/IiO3fikAUng.

Таксама па ўсім свеце беларусы запрашаюць далучыцца да сумесных праглядаў трансляцыі з цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру:

Вільня, Літва: Беларускі Дом у Вільні (Віленская, 20) з 13-й гадзіне;

Варшава, Польшча: Дом Літаратуры і Моладзевы Хаб (plac Konstytucji, 6), 11.00-14.30;

Лодзь, Польшча: Biblioteka Wolność, plac Wolności 4, глядзяць цырымонію і разам з ёю серыю лекцый лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, а пасля абмяркоўваюць;

Талін, Эстонія: Workland Vabaduse, Pärnu mnt 12, 14.00;

Прага, Чэхія: Беларуская клубоўня суполкі «Пагоня» (5 května 1043/32, Praha 4 Nusle) з 12.00 да 14.30, івэнт у Фэйсбуку;

Тбілісі, Грузія: Прастора «Кропка», форма рэгістрацыі;

Лондан, Вялікабрытанія: Association of Belarusians in Great Britain, 52 Penn (52 Penn Rd London N7 9RE) з 12:00 да 13:30.

Беларусь — толькі анлайн а 15-й.

Паўсюль пазначаны мясцовы час.

Аднаго з сёлетніх лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, палітзняволенага праваабаронцу Алеся Бяляцкага прадстаўляе яго жонка Наталля Пінчук. Нобелеўская лекцыя Наталлі будзе складацца з цытат Бяляцкага, якія адлюстроўваюць яго погляд на правы чалавека і на тое, што адбываецца ў свеце і ў Беларусі.



Таксама на цырымоніі будуць прысутнічаць калегі Алеся з праваабарончага цэнтра «Вясна», якія нядаўна ў Гаазе атрымалі яшчэ адну міжнародную прэмію — «Цюльпан правоў чалавека 2022». Учора яны сустрэліся з Нарвежскім Хельсінкскім камітэтам, дзе ад «вясноўцаў» выступала праваабаронца Наталля Сацункевіч.

Яе калега Уладзімір Хільмановіч, які суправаджае Наталлю Пінчук у «нобелеўскай» паездцы, расказаў «Радыё Св*бода», што з рэжымам Лукашэнкі вяліся перамовы наконт таго, каб Алесь Бяляцкі змог прысутнічаць на цырымоніі ўручэння прэміі:

«Мы маем інфармацыю, што з Уладзімірам Макеем размаўляў апостальскі нунцый на гэтую тэму. Гаворка ішла пра змякчэнне рэжыму і магчымасць выступу. Але відаць, да нейкіх канструктыўных і прымальных рашэнняў не дайшло».

Як піша РС, тэарэтычна Бяляцкаму маглі б дазволіць выступіць праз Skype. На думку Хільмановіча, уладам такі крок мог бы прынесці на Захадзе палітычныя дывідэнды, але замінае гэтаму залежнасць ад Крамля.



Да ўручэння Нобелеўскай прэміі міру, якое пройдзе ў Міжнародны дзень правоў чалавека, пабачылі свет дзве кнігі пра Алеся Бяляцкага, а таксама створаны адмысловы сайт, прысвечаны сусветна вядомаму праваабаронцу, — freeales.org.