Алесь Бяляцкі з турмы: «Галоўнае не ўпадаць у дэпрэсію і не журыцца»
Жонка Бяляцкага Наталля Пінчук за тры месяцы атрымала толькі некалькі лістоў ад мужа, пры тым, што ён адправіў ёй каля дваццаці: «Лісты Алесь нумаруе, што дае магчымасць адсачыць, ці ўсё лісты даходзяць. На жаль, далёка не ўсё. Што тычыцца маіх лістоў, то я з упэўненасцю магу сказаць, што ён атрымаў толькі два», — распавядае «Свабода»