Праваабаронцу і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага перавялі ў ПКТ

Палітвязню і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру-2022 Алесю Бяляцкаму зрабілі больш жорсткімі ўмовы знаходжання ў калоніі — змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

324149993_2304975429663446_3659310481335029369_n.jpg

Палітвязня Алеся Бяляцкага па надуманых прычынах змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Пра гэта падчас выступу ў Страсбургу на Сусветным форуме «За дэмакратыю-2023» распавяла ягоная жонка Наталля Пінчук. Акрамя таго, да Бяляцкага ўжо працяглы час не пускаюць адваката.

У сваім выступе ў Страсбургу Наталля Пінчук таксама падкрэсліла, што Беларусь не хоча быць часткай «новай расійскай імперыі», і заклікала дамагацца свабоды для беларускіх палітычных зняволеных. «Дыктатар лічыць «экстрэмізмам» абарону правоў чалавека. Сёння дамагацца безумоўнай свабоды для Алеся Бяляцкага, для ўсіх беларускіх палітычных зняволеных, дамагацца свабоды для Беларусі — гэта значыць адстойваць мірную будучыню Беларусі. І Украіны, і нашага рэгіёну, а значыць, і свету ў цэлым. Свабода — гэта мір», — сказала яна. Словы Наталлі Пінчук прыводзяць праваабаронцы.

«Сёння дамагацца безумоўнай свабоды для Алеся Бяляцкага, для ўсіх беларускіх палітычных зняволеных, дамагацца свабоды для Беларусі — гэта значыць адстойваць мірную будучыню Беларусі. І Украіны, і нашага рэгіёну, а значыць, і свету ў цэлым. Свабода — гэта мір», — заявіла Пінчук. 

Перавод зняволеных у памяшканне камернага тыпу (ПКТ) — адзін з відаў пакарання, вязняў могуць трымаць там да паўгода. Афіцыйна ва ўмовах ПКТ можна выходзіць на паўгадзінны шпацыр у дзень, атаварвацца на адну базавую велічыню (37 беларускіх рублёў) у месяц і атрымліваць адну бандэроль у паўгода. Асобы, якія знаходзяцца ў ПКТ, могуць атрымліваць лісты, аднак у палітычных зняволеных перапіску блакуюць.

Нагадаем, кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага абвінавацілі ў кантрабандзе і фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў зняволенні з 14 ліпеня 2021 года. У сакавіку 2023 года суд Ленінскага раёна прызначыў яму 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У траўні стала вядома, што Бяляцкага этапавалі ў папраўчую калонію № 9 у Горках, якую лічаць адной з самых суровых у Беларусі. Там ён працаваў на дрэваапрацоўцы.  У 2022 годзе Нарвежскі нобелеўскі камітэт прысудзіў яму прэмію міру — разам з праваабаронцамі з Украіны і Расіі.

ПаводлеЕўрарадыё, ПЦ «Вясна», «Нямецкай хвалі»