VOKA правядзе трансляцыю фіналу буйнога кібертурніру па-беларуску

На VOKA 13 чэрвеня адбудзецца першая кіберспартыўная трансляцыя на беларускай мове: відэасервіс пакажа фінал аднаго з найбуйнейшых турніраў па «Dota 2» — «WePlay Animajor 2021».

video_games_anime_dota_2_mythology_games_screenshot_computer_wallpaper_musical_theatre_pc_game_228001.jpg


Стрым пачнецца ў 19:00. А для жадаючых у гэты ж дзень будзе арганізаваны сумесны прагляд трансляцыі на вялікім экране адной з мінскіх рэстарацый.

Весці трансляцыю будуць выпускнікі Школы кіберспартыўных каментарараў. Размаўляць адзін з адным і з гледачамі і расказваць аб ходзе вырашальнай гульні яны будуць па-беларуску. Як вызначыцца лёс дзвюх мацнейшых каманд і якая з іх заваюе перамогу? Гледачы VOKA даведаюцца аб гэтым у рэжыме рэальнага часу.

«WePlay Animajor 2021» праходзіць у Кіеве з 2 па 13 чэрвеня. Яго ўдзельнікі — 18 топавых саставаў па «Dota 2» з усяго свету: па чатыры каманды прадстаўляюць Еўропу і Кітай, па тры — СНД і Паўднёва-Усходнюю Азію і па дзве — Паўночную і Паўднёвую Амерыку. Агульная сума прызавых, якую падзеляць паміж сабой уладальнікі першых васьмі месцаў, складае 500 тысяч долараў ЗША.

Каля сваіх экранаў далучыцца да трансляцыі могуць усе жадаючыя. А самыя адданыя фанаты кіберспорту і «Dota 2» змогуць сабрацца ў рэстаране «Rib Raw» па вул. Гікалы, 7 у Мінску, каб разам заўзець за ўдзельнікаў гранд-фіналу і ўбачыць, як вызначыцца пераможца, на вялікім экране і ў кампаніі аднадумцаў.

Трапіць на прагляд можна пасля рэгістрацыі па спасылцы ў суполцы «VOKA Gaming» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

Паводле прэс-рэліза