«Віктар Данілаў — ніякі не нацыст, а сюжэт БТ – маніпуляцыя»

У арыштаваным па справе «Белага легіёну» маладым чалавеку журналіст Польскага радыё пазнаў свайго армейскага таварыша.

324929d7_8886_4ba6_b69f_107459e15796.file.jpg


«Я знаёмы з гэтым чалавекам, і ён не зьяўляецца ніякім нацыстам», — заяўляе журналіст польскага радыё Аляксандар Папко. У арыштаваным хлопцу ён пазнаў свайго саслужыўца Віктара Данілава. Сем гадоў таму яны разам праходзілі службу ў роце рэзэрву 114 Школы падрыхтоўкі прапаршчыкаў у Печах.

Аляксандар Папко: Віця быў адным з найлепшых жаўнераў у роце. Фактычна, ідэальны вайсковец: адукаваны, моцны фізычна, з веданьнем замежных моваў. Яго паважалі як байцы, так і камандзіры. Наколькі я ведаю, Віктар арганізоўваў ваенна-патрыятычныя летнікі для моладзі, а таксама ўдзельнічаў у добраўпарадкаваньні Курапатаў. Мы часамі перазвоньваліся пасьля арміі, віталі адзін аднаго са сьвятамі, некалькі разоў сустракаліся, абмяркоўвалі сытуацыю ў Беларусі, расейска-ўкраінскі канфлікт. Відэа арышту стала для мяне шокам.

Чытаць далей тут: