Загінуў баец палка «Пагоня» з пазыўным «Жнец». Валерый Сахашчык пракаментаваў

Пра гібель беларускага жаўнера палка «Пагоня» стала вядома ўчора вечарам. Гэта першая ахвяра вайны ў беларускім падраздзяленні.

«Аляксей быў адным з найбольш дасведчаных воінаў, якіх паважаюць. Да «Пагоні» за яго плячыма ўжо было два гады ў АТА, — пракаментаваў гібель дабраахвотніка прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Валерый Сахашчык. — У добраахвотніцкі падраздзел яго прывялі праўдалюбства і абвостранае пачуццё справядлівасці. Душа калектыва — пра яго гэта абсалютна шчыра. Партрэт Аляксея будзе першым на Алеі Герояў Палка «Пагоня». Яго дзеці будуць па праве ганарыцца бацькам. А мы зробім усё, каб Справа, за якую ён аддаў сваё жыццё, перамагла. Светлая памяць Добраму Воіну!»

«На жаль, вайна не бывае без страт і забірае найлепшых сыноў Беларусі і Украіны. Наш брат біў м*скалёў з 2017 года. Ён быў сумленны і справядлівы хлопец, усім сэрцам адданы барацьбе за свабоду. У яго засталося 2 дзяцей і жонка», — выказаўся з нагоды гібелі байца полк «Пагоня».

Адзначаецца, што другі баец палка «Пагоня» быў лёгка паранены, але хутка вернецца ў шэраг.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: